Гэтымі выходнымі, 27 і 28 студзеня, Дукорскі маёнтак запрашае на экскурсію «Таемнае Сярэднявечча».
Дата: 27 і 28 студзеня
Час: 12.00
Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл
Праграма такая:
12:00 — знаёмства з беларускай батлейкай, сярэднявечны сюжэт «Дукорскі цмок»
12:15 — экскурс у гарадзішча X-XII ст.: як уладкавана і хто ў ім жыў
12:45 — ваярская справа: даспехі, зброя, двубой і лучныя выпрабаванні. Паслухаеце і пакарыстаецеся
13:15 — гісторыя сярэднявечнай казкі: частуемся старажытнымі стравамі каля вогнішча і слухаем расповеды
13:45 — музычная культура сярэднявечча: на чым гралі і як танчылі
Квіткі ў Дукорскі маёнтак: дарослыя — 20 рублёў, дзеці — 10 рублёў, да 7 год — бясплатна.
Папярэдне запісвацца не патрэбна!
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.