У пятніцу, 9 лютага, Алесь Лютыч, франтмэн гурта :B:N, грае канцэрт у Лодзі.
Дата: 9 лютага
Час: дзверы — 19.00 (час мясцовы)
Месца: арт-прастора «JESTEŚMY», ul. Stefana Jaracza 13, Лодзь
Абяцае хіты розных гадоў і новыя песні.
Прыходзьце ж атрымаць асалоду ад узрушаючай музыкі і беларускай сяброўскай атмасферы.
Прастора «JESTEŚMY» дазваляе зладзіць невялікі салодкі стол, таму прыносьце смачнюшкі пад гарбату/каву ці слабаалкагольныя напоі для настрою.
Квіткі — free donation ад 30 злотых. Рэгістрацыі не патрэбна.