У суботу, 18 траўня, у Беластоку грае канцэрт AnaMova, польска-беларуская спявачка і стваральніца арт-групы «Heartbreaking Performance».
Дата: 18 траўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: паб «Beer4U», ul. Legionowa 14/16, lok. 2, Беласток
Прагучаць знаёмыя з мінулага лета тэхна-фольк-творы з надыходзячага альбому «Spoviedź», новыя атмасферныя творы ў стылі darkwave і медытатыўныя сінтэзатарныя імправізацыі. AnaMova нарадзілася ў Менску, з 2016 вядзе творчую дзейнасць у Польшчы.
Пачаўшы артыстычны шлях як рок-музыка, працягнула кар’еру ў оперы. Яе стыль спалучае рок, класіку, фольк і музыку кіно.
Уваход, калі не памыляемся, donation.