Выйшаў папіць кавы і трапіў у аўтазак? Прыйшоў на дазволены пікет — забралі ў нейкі бусік? Сітуацыя ўжо знаёмая многім. Але штораз ніхто да гэтага не гатовы — ні затрыманы, ні яго сваякі.
Дзе шукаць зніклага? Што неабходна перадаць у першую чаргу блізкаму чалавеку, калі яго затрымалі? Як гэта ўсё ўпакаваць, каб перадача была прынятая? Пра гэта і многае іншае пагаворым падчас чарговага анлайну!
5 жніўня а 20-й грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» чакае на анлайн-сустрэчы з каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясна» Марфай Рабковай і грамадскай дзяячкай Настай Дашкевіч.
Нашы госці не толькі дадуць прафесійныя парады, а таксама падзеляцца асабсітым вопытам, як падтрымаць зняволенага. Рыхтуйце пытанні!
Да сустрэчы!
Падзея на Facebook