У сераду, 4 снежня, EASA Belarus (European Architecture Student Assembly) распачынае серыю варкшопаў.
Дата: з 4 па 6 снежня
Час: з 17:00 да 20:00
Месца: саюз архітэктараў, вул. Камсамольская, 36, Мінск
Вось што будзе:
Варкшоп 1. Дзе заканчваецца прырода і пачынаецца культура
Дуалізм і дыхатамія прыроды і культуры ў традыцыях Беларусі праяўляюцца праз цесную ўзаемасувязь: прырода натхняе народныя звычаі, рамёствы і абрады, тады як культура пераўтворыць прыродныя элементы, надаючы ім сімвалічнае значэнне.
Варкшоп даследуе межы і перасячэнні гэтых двух міроў, іх гармонію і супярэчнасці. Удзельнікі асэнсуюць, як прыродныя выявы і матэрыялы натхняюць традыцыі, а культура трансфармуе прыроду, ствараючы ўнікальны сінтэз.
Вынікам стане стварэнне калектыўнай мапы, якая візуалізуе глыбінныя ўзаемасувязі прыроды і культуры ў спадчыне Беларусі.
Варкшоп 2. Перагрузка
Максімізацыя карысных плошчаў часцяком размывае вонкавае аблічча будынкаў. Архітэктура адначасова дасягае свайго максімуму і мінімуму, гэта робіць яе безаблічнай і дурной.
Падчас варкшопу вы створыце перагрузку ў Менску, напоўніўшы яго «новымі гарадамі», імкнучыся зрабіць іх максімальна манатоннымі.
Асноўная мэта варкшопа — адсачыць мяжу, перайшоўшы якую гарадское асяроддзе становіцца безаблічным.
Варкшоп 3. Атэлье папяровай архітэктуры
Які самы смелы праект нараджаўся ў вашай галаве?
Ці пакінуў ён след у рэальнасці?
Ці верыце вы ў яго здольнасць змяніць свет?
Пры чым тут драўляныя брускі?
Разгледзяць феномен папяровай архітэктуры і на практыцы будуць будаваць канцэптуальныя мадэлі, каб навучыцца шукаць ідэі з дапамогай прататыпавання, хутка дакументаваць іх і тэсціраваць у рэальнасці.
Будуць сваімі рукамі збіраць мадэлі будучыні сельскай мясцовасці з абломкаў сучаснасці: абрэзкаў мэблевай фабрыкі, трэсак ад урагану ў лесе і дзеравякоў з беларускай хаты.
Расклад такі:
1 дзень: прэзентацыя аб EASA > прэзентацыя варкшопаў, кірмаш варкшопаў, падзел на каманды > праца на варкшопах
2 дзень: праца над праектамі на варкшопах > лекцыя ад запрошанага эксперта
3 дзень: праца на варкшопах > прэзентацыя фінальных прац
Удзел, выглядае, вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.