ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канферэнцыя «Васіль Быкаў — літаратурная спадчына ў новым ракурсе» ў Варшаве

06.12.2024 10:00 - 17:00 Варшаўскі ўніверсітэт (ul. Dobra 55) Бясплатнае
 



У пятніцу, 6 снежня, кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ладзіць навуковую канферэнцыю «Васіль Быкаў — літаратурная спадчына ў новым ракурсе» з нагоды сотай гадавіны з дня нараджэння пісьменніка.





Дата: 6 снежня

Час: з 10.00 (час варшаўскі)

Месца: Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55 (аўд. 3.037), Варшава





Трошкі цікавых дакладаў з праграмы:

  •  Васіль Быкаў іантрапалагічныя выклікі сучаснасці: беларускі кантэкст 
  • Грамадскі музей Васіля Быкава: калекцыя і яе лёс
  •  Васіль Быкаў і культура высокага кантэксту 
  • Роздум пра мінулае і цяперашнее: публіцыстыка В. Быкава часоў перабудовы
  •  «Доўгая дарога дадому» Васіля Быкава як носьбіт культурнай памяці 
  • Голас вайны, голас сумлення? Рэцэпцыя Васіля Быкава ў Нямеччыне


 Секцыі можна наведаць свабодна ў якасці слухача. 



Праграму чытайце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ