Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым і Яраславам Іванюком у Нарвегіі
Пачатак: 15.10 (18:00)Канец: 15.10 (19:30)
Litteraturhuset Oslo
Суполка беларусаў у Нарвегіі запрашае на творчую сустрэчу з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, а таксама кіраўніком фонду Kamunikat.org Яраславам Іванюком.
Дата: 15 кастрычніка
Час: 18:00-19:30 (час мясцовы)
Месца: Litteraturhuset Oslo, sal Kverneland.
На сустрэчы Уладзімір Арлоў зробіць прэзентацыю на тэму «Ці стане еўрапейская гісторыя Беларусі пропускам у еўрапейскую будучыню?»
Таксама Уладзімір прэзентуе свае кнігі, такія як «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны», «Імёны свабоды», «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і «Ордэн Белай Мышы».
Яраслаў Іванюк расскажа пра Kamunikat.org — найбуйнейшую ў свеце беларускую інтэрнэт-бібліятэку.
Пасля імпрэзы можна будзе набыць навінкі незалежных беларускіх выдавецтваў.
(Увага! Аплата пажадана наяўнымі эўра. Калі няма такой магчымасці — будзе арганізаваны віпс па рэальным курсе).