Ноч паэтаў у Гданьску

29.10.2024 19:00 - 21:00 Oblackie Centrum Edukacji i Kultury (Elżbietańska 9,) Бясплатнае


 29 кастрычніка Беларускае культурнае таварыства «Хатка» ў Гданьску запрашае на мерапрыемтсва «Ноч Паэтаў. Радыё (ня)страчаных надзей».






Дата: 29 кастрычніка

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Oblackie Centrum Edukacji i Kultury, Elżbietańska 9, Gdańsk



 Вечар будзе прысвечаны ўшанаванню памяці расстраляных беларускіх дзеячоў культуры ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. 

Галоўная тэма — жаночыя ўспаміны пра блізкіх людзей, якія сталі ахвярамі рэпрэсій. 

Удзельнікі пачуюць пранікнёныя гісторыі жанчын — маці, сясцёр, каханых — тых, хто працягваў жыць і захоўваць памяць. 


Мерапрыемства пройдзе ў фармаце тэатральна-музычнай дзеі з удзелам зорак беларускага тэатра Зоі Белахвосцік і Валянціны Гарцуевай.



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Прэзентацыя кнігі «Шаптухі» ў Мінску

18.06.2025 (20:00 - 22:00) арт-прастора «Accidental Point» (вул. Кальварыйская, 21)

Купалле з Сержуком Доўгушавым у Філадэльфіі

20.06.2025 17:00 - 22.06.2025 15:00 Tobyhanna State Park (114 Campground Road Tobyhanna)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі

21.06.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 12:00 - 29.06.2025 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ