У сераду, 21 жніўня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца артыст-ток з сустрэчу з мастакамі выставы сучаснага мастацтва «Слоўнікавы запас».
Дата: 21 жніўня
Час: 18.30
Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
Экспазіцыя, складзеная з твораў сучасных аўтараў і работ з фондавых калекцый, знаёміць з шэрагам напрамкаў у мастацтве канца ХХ — першых дзесяцігоддзяў XXI стагоддзя.
Мастакі Анастасія Акулава, Андрэй Пічушкін і Вольга Сямашка, удзельнікі выстаўкі, падзеляцца сваімі канцэптуальнымі падыходамі пры стварэнні твораў, разам — мастакі і гледачы — паспрабуюць вызначыць асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснага мастацтва, яго асаблівасці і перспектывы.
Мадэратар — Алег Ладзісаў, галоўны захавальнік фондаў НЦСМ.
Уваход — па квітку ў музей: 9 рублёў поўны, 6, 4 і 3 рублі льготныя.
Рэгіструйцеся па спасылцы.