У нядзелю, 21 красавіка, лялечны тэатрык «Дом з марамі» ладзіць у Магілёве паказ аднайменнай батлейкі.
Дата: 21 красавіка
Час: 11.00, 14.00 і 17.00 (час мясцовы)
Месца: прастора «Вabylu», вул. Ленінская, 7 (2 паверх), Магілёў
Будзе ажно тры паказы! Усім хопіць месцаў!
Чароўны куфар, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя, пакажа беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя.
Наведвальнікі ўбачаць 5 казак, а паміж гісторыямі даведаюцца пра заснаванне батлеечнага тэатра.
Вас чакае мадэрнізаваная батлейка са святлом, гукам і сучасным стылем лялек.
Узрост — 3+.
Працягласць спектакля — 45 хвілін.
Квіткі — 35 рублёў (дзіця + суправаджаючы дарослы) і 15 рублёў (дарослы).
Па запіс звяртайцеся па нумары +375-29-118-10-10.