З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве адбудзецца Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на кірмашы будзе беларускі стэнд (№ 75): беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы!
Кірмаш будзе праходзіць у самым сэрцы старой Варшавы — Каралеўскім замку (plac Zamkowy, 4).
Час працы: 10:00–18:00.
Расклад творчых сустрэч і прэзентацый кніг (будзе дапаўняцца):
29.11 / 14:00 / Sala Forum
Прэзентацыя серыі «Польская класіка для беларускага чытача»: Чэслаў Мілаш, Збігнеў Гэрберт, Баляслаў Прус і Ян Бжэхва. Кнігі прадставяць аўтары перакладаў: Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко і Марына Казлоўская.
29.11 / 17:00 / Sala Forum
Прэзентацыя вершаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» аўтарства Андрэя Хадановіча з удзелам самога творцы. Вас чакае вечар, поўны фарбаў і незвычайных эмоцый, які надоўга застанецца ў памяці.
30.11 / 17:00 / Sala Forum
Прэзентацыя кніг вядомага гісторыка Уладзіміра Арлова: «Patria Aeterna» і «Сьвецяцца вокны ды нікога за імі». Беларуская лацінка: традыцыі і сучаснасць.
01.12 / 14:00 / Sala Kinowa
«Прыгоды дзеда Віці на Валадарцы» — вершы і малюнкі для дзяцей і дарослых, створаныя ў беларускай турме. Аўтар — Алег Гудзіловіч.
01.12 / 14:00 / Sala Forum
«Орша 1514: суперніцтва Ягелонаў з Масквой у першай палове XVI стагоддзя» — Прафесар Міраслаў Нагельскі і доктар Аляксандр Груша.
Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе вас чакае беларускі стэнд № 75.