Літаратура Іншае
Канец: 18.08 (21:00)
«Беларусь — літаратура інкогніта?»: чытанні ды дыскусія ў Дзюсельдорфе
Пачатак: 18.08 (19:00)Канец: 18.08 (21:00)
(Дзюсельдорф , Bilker Straße 7–9)
У пятніцу, 18 жніўня, у Дзюсельдорфе адбудзецца сустрэча «Беларусь — літаратура інкогніта?Ці ведаеце вы „зямлю пад белымі крыламі“?»
Дата: 18 жніўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Bilker Straße 7–9, Дзюсельдорф
Знаходзячыся ўсяго ў дзвюх гадзінах палёту ад Германіі, Беларусь для многіх немцаў застаецца невядомай краінай. У грамадскім успрыманні яна існуе толькі з часоў масавых мірных пратэстаў 2020 года.
Аднак беларуская культура грунтуецца на больш чым тысячагадовай гісторыі, якая займае сваё палітычнае і культурнае месца ў гісторыі Еўропы.
Спачатку будуць чытанні беларускіх вершаў у перакладзе на нямецкую мову з каментарамі, якія створаць гістарычны і сацыяльны кантэкст тым вершам і патлумачаць перадумовы ўціску беларускай культуры.
У панэльнай дыскусіі, якая ідзе далей, пагавораць пра сітуацыю з правамі чалавека і пра пераслед дзеячоў культуры і літаратуры ў Беларусі.
Удзел бяруць:
Сара Нані
Дзмітрый Хрыгрын
Яўгенія Гукава
Аляксандра Даньшова
Крысціян Лідтке
Уваход вольны.