У сераду, 2 жніўня, дабрачынны фонд «Дом Анёла», які дапамагае дзецям і дарослым змагацца з цяжкімі хваробамі, ладзіць штогадовы дабрачынны мастацкі аўкцыён «Ідзі за белым трусікам».
Дата: 2 жніўня
Час: 19.00
Месца: Мастацкі дом Угрыновіч, вул. Багдановіча, 3, Мінск
Вас чакае:
Welcome drink
Зносіны з дзеячамі мастацтва
Нетворкінг і карысныя кантакты
Дабрачынны аўкцыён твораў мастацтва, які правядзе легенда беларускага аўкцыённага дома Віктар Шалкевіч
Бяспройгрышная латарэя з сюрпрызамі ад «Дома Анёла»
Прыгожыя здымкі з імпрэзы ад прафесійнага фатографа
Калі вы набываеце на аўкцыёне лот, то ваша ахвяраванне за ўдзел будзе ўлічана мінусам ад кошту набытага вамі лота.
Дабрыня — гэта твор мастацтва, які можа дазволіць сабе кожны!
Уваход — дабрачыннае ахвяраванне ў фонд па спасылцы(прапануюць ахвяраваць 50 рублёў).