Іншае
Канец: 14.05 (18:00)
Дакументальны фільм «Motherland» у Мюнхене
Пачатак: 12.05 (17:00)Канец: 14.05 (18:00)
Кошт: 8 еўра
У пятніцу, 12 траўня, падчас кінафестываля DOC.Fest у Мюнхене пакажуць свежанькі фільм Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча «Motherland».
Дата: 12 траўня
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: Deutsches Theater Silbersaal, Schwanthalerstraße 13, Мюнхен
Фільм распавядае пра беларускія пратэсты праз гісторыю маці, чый сын загінуў падчас службы ў беларускай арміі. Гэта мужная спроба раскрыць сістэму гвалту, якая ляжыць у аснове беларускага грамадства, знайсці яго прычыны і паказаць, як ён уплывае на чалавечыя лёсы.
Па сеансе будзе гутарка са спадарыняй Ганнай Бадзякай.
Наступны сеанс з рэжысёркай адбудзецца ў нядзелю, 14 траўня.
Дата: 14 траўня
Час: 16.00 (час мясцовы)
Месца: Rio 2, Rosenheimer Str. 46, Мюнхен
Квіткі шукайце на сайце фэста, а таксама ў касах кінатэатраў.