У нядзелю, 25 жніўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Дажынкі, свята заканчэння жніва.
Дата: 25 жніўня
Час: з 15:00 да 16:00
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Дажынкі на Беларусі здаўна праходзілі ўрачыста і святочна. Гэта кульмінацыйная падзея працоўнага года селяніна.
Абавязковым атрыбутам свята быў апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару.
Асноўны сэнс абрадаў на Дажынкі — падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне здароўя, дабрабыту напрацягу года.
Вас чакае:
Рэканструкцыя абраду «Дажынкі»;
Майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпом;
Майстар-клас па вырабу снапа «Гаспадара»;
Беларускія танцы і гульні;
Традыцыйныя жніўныя песні.
Кошт квіткоў:
для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў і школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.