Майстар-клас на вольным паветры «Пляма ў пляме» ў Тбілісі

25.08.2024 13:00 - 16:00 парк Мзіўры Бясплатнае
 

У нядзелю, 25 жніўня, у парку Мзіўры ладзяць майстар-клас «Пляма ў пляме».







Дата: 25 жніўня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: парк Мзіўры (на мапе — тут), Тбілісі 




Разам з мастачкай Анастасіяй Аўралёвай будуць рабіць каляровыя накіды ўсяго, за чым можна паназіраць у парку. 

Гэта будзе не проста скетчынг з фіксацыяй рэчаіснасці, а погляд на рэчаіснасць праз кампазіцыю колеру.

 Прапануюць рухацца ад абстрактнага ўзору да прадметнай пазнавальнасці. 

Такая практыка будзе карыснай як для прафесійных мастакоў і мастачак, так і для тых, хто трымаў пэнзаль апошні раз у школе. 



Маляваць будуць каляровымі алоўкамі, пастэллю, мялкамі, маркерамі. Усё неабходнае дадуць, але, калі ёсць любімыя матэрыялы, бярыце з сабой. 



Бярыце з сабой: 

дыванок ці посцілку, каб сядзець на траве

 ваду і снэкі 





Уваход вольны, рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

12.09.2026 (11:30 - 12:30) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ