Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы»

Гісторыя «Нашай Нівы» пачалася ў Вільні роўна 118 гадоў таму, 23 лістапада 1906 года. Да юбілею газеты, у 2021-м, мы складалі гід па знакавых месцах. «Наша Ніва» паказала, дзе працавала рэдакцыя, выпіваў Янка Купала і захоўваў скарбы Іван Луцкевіч.


Першая рэдакцыя «Наша Нівы»

Basanaviciaus, 17

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Basanaviciaus, 17

У гэтым доме ў кватэры № 20 пачалася гісторыя «першай беларускай газеты з рысункамі». Тут рэдакцыя знаходзілася з 1906 да 1907 года. Першым рэдактарам тыднёвіка быў Зыгмунд Вольскі, пасля ім на доўгі час стаў Аляксандр Уласаў, землеўладальнік з-пад Мінска.

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Basanaviciaus, 17

Друкарня Марціна Кухты

Universiteto, 4

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Universiteto, 4

Тут набіраліся першыя нумары «Нашай Нівы». Але не толькі — у друкарні выпускаліся зборнікі вершаў Багдановіча, Багушэвіча, Цёткі.

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Universiteto, 4

Рэдакцыя ў 1907-1909 гадах

Pylimo, 26

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Pylimo, 26
Тут цяпер знаходзіцца архітэктурны факультэт Віленскага тэхнічнага ўніверсітэта

«Дом пад балванамі», як яго называюць мясцовыя, мае багатую гісторыю. Гэта палац графаў Тышкевічаў, на фасадзе дагэтуль вісіць іх родавы герб. У канцы ХІХ стагоддзя тут месціўся акруговы суд, дзе адвакатам працаваў Францішак Багушэвіч. Рэдакцыя «Нашай Нівы» пераехала сюды ў 1907 годзе.

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Pylimo, 26

Калі Вацлаў Ластоўскі ўпершыню завітаў у рэдакцыю, то ўбачыў не самую прыглядную карціну: у пакоі стаяла канапа выгляду дохлага верблюда, на печцы-буржуйцы грэлася патэльня, на якой пальцам пераварочваў шкваркі мужчына з рудой барадой, а іншы маладзён у мятліку абураўся фінансавым станам газеты. Шкваркі смажыў Ядвігін Ш., а ў мятліку быў Янка Купала.

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Pylimo, 26

Тут таксама жыў і працаваў Якуб Колас.

Šylda ŭ honar Jakuba Kołasa na Pylimo, 26 u Vilni
Шыльда ў гонар Якуба Коласа. Фота: Delfi.lt

А непадалёк ад рэдакцыі, на Pylimo, 9, жыў адзін з рэкламадаўцаў газеты — Зыгмунд Нагродскі. Культурны дзеяч, сябар Багушэвіча і прадавец сельскагаспадарчай тэхнікі, ён даваў у газету абвесткі пра свае тавары.

Рэдакцыя ў 1911-1913 гадах

Pylimo, 5

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Pylimo, 5

На першым паверсе збіралася рэдакцыя, на другім жыў сакратар газеты Вацлаў Ластоўскі разам з жонкай Марыяй Іванаўскайце.

Тут жа быў збор будучага музея Луцкевіча. Карціны віселі на сценах арандаванага памяшкання, каштоўныя рэчы ляжалі ў скрыначках, шуфлядках — меч віленскага ката, аль-кітабы, пярсцёнак Усяслава Чарадзея, слуцкія паясы. Калі ў Вільню прыязджаў Максім Багдановіч і спыняўся начаваць пры рэдакцыі, ён быў вельмі ўражаны калекцыяй: «Святое месца!».

У гэтым будынку да 1926 года знаходзілася і беларуская кнігарня.

Рэдакцыя ў 1913-1915 гадах

Vilniaus, 14

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Vilniaus, 14

Пры рэдакцыі тады жыў і Янка Купала. У 1914-м ён стаў рэдактарам «Нашай Нівы», а потым ледзь не трапіў пад суд — за артыкул «Думкі». Але набліжаўся ваенны фронт, і Купала эвакуяваўся з Вільні. У сувязі з акупацыяй горада газета спыніла свой выхад.

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Vilniaus, 14

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Vilniaus, 14

Побач (на Vilniaus, 20) знаходзілася масонская ложа. Туды ўваходзілі браты Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі.

Кавярня «Чырвоны Штраль»

Gedimino, 16

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Gedimino, 16

Цяпер на гэтым месцы стаіць гатэль, а раней была любімая кавярня Купалы і іншай беларускай інтэлігенцыі.

Аднойчы тут у кампаніі літаратараў адпачывала актрыса і муза Купалы Паліна Мядзёлка. У той дзень да яе прыехала маці і хацела зайсці ў кавярню, каб пабачыцца з дачкой. Але швейцар не прапусціў жанчыну ў простым адзенні. Разбірацца выйшлі Купала і Уласаў. «Мы ж тут за дэмакратыю!» — павучалі яны швейцара і забралі жанчыну ўнутр.

У 1990-я тут была іншая кавярня — «Паланга», якая таксама стала ўлюбёным месцам нашаніўцаў. На першым паверсе месцілася бюджэтная сталоўка, а на другім — раскошная зала, дзе па вечарах давалі джаз.

Дом Браніслава Тарашкевіча

Vilniaus, 37

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Vilniaus, 37

Аўтар першай беларускай граматыкі быў падпісчыкам газеты. Па гэтым адрасе ён жыў у 1923-1926 гадах.

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Vilniaus, 37

На «тарашкевіцы» друкавалася адноўленая «Наша Ніва» (да 2008 года). У 1998-м газеце вынеслі за гэта папярэджанне — што не прытрымліваецца агульнапрынятых моўных нормаў. Але рэдакцыя адстаяла ў судзе права выходзіць на «тарашкевіцы».

Віленская беларуская гімназія

Aušros Vartu, 7а

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Aušros Vartu, 7a

Яе адкрыў выдавец «Нашай Нівы» Іван Луцкевіч. Гімназія знаходзілася ў будынку базыльянскага кляштара і дзейнічала з 1919 да 1944 года. Тут працавалі Антон Луцкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Рыгор Шырма, Аркадзь Смоліч і іншыя вядомыя нацыянальныя дзеячы.

Першы і другі паверхі належалі гімназіі, а трэці — праваслаўнай семінарыі. Юнакі далі адно аднаму мянушкі: семінарыстаў называлі кашаедамі, а гімназістаў — зацірачнікамі

У базыльянскіх мурах месціўся таксама музей імя Івана Луцкевіча.

Могілкі Росы

Rasų, 32

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Rasų, 32

Велічны некропаль з капліцамі ўражвае сам па сабе. На Росах знаходзяцца пахаванні братоў Луцкевічаў. Сімвалічныя, бо саміх Луцкевічаў тут няма. Іван памёр у польскім Закапанэ (на Росы прывезлі жменю зямлі з яго магілы), месца пахавання Антона невядомае.

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Rasų, 32

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Rasų, 32

Адноўленая рэдакцыя 

Žygimantų, 12

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Žygimantų, 12

Тут з 1991 года аднаўлялі выданне. Рэдакцыі выдзелілі памяшканне былой камуналкі — з трыма пакоямі, прасторнай кухняй, гарышчам і падвалам. У гэтым жа доме жылі некаторыя аўтары. Цяпер ад будынку застаўся толькі падмурак.

Рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. «Ніякай літасці да чытача», — такім быў негалосны дэвіз. У тым плане, што газета задавала высокую інтэлектуальную планку. Тут друкаваліся пераклады нобелеўскіх лаўрэатаў па літаратуры, філасофскія дыскусіі.

Рэдакцыя ў 1998-2000

Pylimo, 35

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Pylimo, 35

У тыя гады большая частка рэдакцыі была ўжо ў Мінску, у Вільні заставалася некалькі супрацоўнікаў. На трэцім паверсе яны працавалі і прымалі гасцей — старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу, паэта Томаса Венцлова.

Vilenskije miescy «Našaj Nivy». Pylimo, 35

Усе нашаніўскія адрасы на карце