У панядзелак, 9 снежня, у Бруселі распачынаюцца Дні Беларусі, серыя падзей, прысвечаных дэмакратычнай Беларусі і народу Беларусі.
Дата: з 9 па 13 снежня
Месца: Брусэль
Праграма такая:
9 снежня, панядзелак
19.00 Паказ дакументальнага фільма «Радзіма» і дыскусія
Уваход вольны. Бясплатныя квіткі трэба пабраць па спасылцы.
Месца: Flagey, Studio 5, Place Sainte-Croix, Брусель
Выстава #FramedInBelarus
Праз традыцыйную беларускую вышыўку чырвонай ніткай на белым фоне праект паказвае кожнага чалавека, несправядліва асуджанага ў Беларусі, і адзначае важны перыяд беларускай гісторыі праз (між)нацыянальнае народнае мастацтва.
Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца ў Міжнародны дзень правоў чалавека.
Уваход вольны, без рэгістрацыі.
Месца: Місія дэмакратычнай Беларусі, Rue de la Science 23, Брусель
10 снежня, аўторак
17.30 Майстар-клас па вышыўцы крыжыкам у межах выставы #FramedInBelarus
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.
Месца: Місія дэмакратычнай Беларусі, Rue de la Science 23, Брусель
18:30 Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт»
Уступнае слова прамовіць дэпутат Еўрапейскага парламента Ондржэй Коларж.
Пасля прагляду адбудзецца дыскусія з удзелам Святланы Ціханоўскай і здымачнай групай.
Рэгіструйцеся па спасылцы.
Месца: SPINELLI 3E2, Еўрапейскі парламент, Rue Wiertz 60, Брусель
11 снежня, серада
16.00 Адкрыццё выставы твораў і лістоў палітычных зняволеных Беларусі «Галасы з турмы. Мастацтва як супраціў: малюнкі і лісты палітвязняў Беларусі»
Выстава складаецца з малюнкаў і лістоў палітвязняў — і знакамітых, і невядомых свету. Кожны плакат распавядае гісторыю вязня, які нават за кратамі працягвае свой супраціў.
Уваход па запрашэннях.
Месца: Еўрапейская служба знешніх дзеянняў, Брусель
Музычны вечар Ягора Забелава і Вольнага хору
Падчас імпрэзы адкрыецца фотавыстава Аляксандра Кот-Зайцава, прысвечаная пачуццю дома ў досведзе беларусаў, вымушаных жыць у эміграцыі.
Уваход па запрашэннях.
Месца: Flagey, Studio 5, Place Sainte-Croix, Брусель
12 снежня, чацвер
8.45 адкрыццё выставы «Нязломныя»
Выстава на вольным паветры, прысвечаная пяцярым зняволеным праваабаронцам «Вясны» — Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку.
Выставу адкрыюць старшыня Дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўская, лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская і Марына Кастылянчанка з праваабарончага цэнтра «Вясна». Інсталяцыі застануцца ў Бруселі да 20 снежня.
Месца: Эспланада Еўрапейскага парламента, Rue Wiertz 60, Брусель
Канферэнцыя «Разам з народам Беларусі»
Уваход па запрашэннях.
Месца: Еўрапейскі парламент, Rue Wiertz 60, Брусель
17.00 Паказ фільма «Сем сімптомаў беларускасці»
Уваход па запрашэннях.
Месца: Місія дэмакратычнай Беларусі, Rue de la Science 23, Брусель