Гэтымі выходнымі, 7 і 8 снежня, галерэя FARBA ладзіць «Фарбаўскі кірмаш». ⠀
Дата: 7 і 8 снежня
Час: з 11:00 да 201:00
Месца: галерэя FARBA, пл. Свабоды, 8, Мінск
На працягу абодвух дзён вы зможаце набыць вырабы беларускіх рамеснікаў і мастакоў.
Таксама падрыхтавалі багата актыўнасцяў разам з мастакамі-удзельнікамі выставы: ⠀
Субота, 7 снежня
12:00-13:00 — квэст-курсія па-беларуску з мастачкай-удзельніцай выставы;
15:30-16:30 — квэст-курсія па-руску;
17:00-17:45 — размова з мастакамі «Ёмка-няёмка»: прыходзьце, каб задаць сваё пытаннечка беларускім мастакам;
19:00-20:00 — квэст-курсія па-беларуску з перфомансам;
21:00 — канец галасавання за найлепшую работу на выставе «Восень? Вельмі!» ⠀
Нядзеля, 8 снежня:
12:00-13:00 — квэст-курсія па-руску з куратарам выставы
15:00-16:00 — квэст-курсія па-беларуску і перфоманс
18:00-19:00 — квэст-курсія па-руску
19:15-19:45 — сюрпрыз ад беларускага дызайнера
19:45-20:00 — узнагароджанне пераможцы выставы па выніках галасавання наведвальнікаў ⠀
Квіткі — ад 10 да 14 рублёў.