Гэтымі выходнымі, 31 жніўня і 1 верасня, у Суле — дні ведаў.
Дата: 31 жніўня і 1 верасня
Час: з 12.00
Месца: парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён
Для школьнікаў, малых дзетак, бацькоў і проста дарослых прапануюць:
праграму з сульскай настаўніцай, якая правядзе незвычайныя ўрокі, сярод якіх «Гукі беларускай музыкі» з вакалістамі і музыкамі народнага хору імя Цітовіча. І вядома, яскравыя перапынкі з гульнямі.
лялечны тэатр «Батлейка»
інтэрактыўныя пляцоўкі з цікавымі гістарычнымі аповедамі
майстар-класы па ганчарстве і кавальскай справе
козатэрапія
катанне на дракары і брычцы
Кошт квіткоў:
дарослыя — 35 рублёў, сябры Сулы — 30 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы), дзеці з 7 да 17 гадоў — 15 рублёў, дзеці да 7 гадоў — уваход вольны.