У чацвер, 19 кастрычніка, у «TNT» граюць супольны канцэрт Дуся Шукшына і пост-панкавыя, нью-вэйвныя і індзі-рокавыя «Сны сіняга сабакі».
Дата: 19 кастрычніка
Час: 20.00
Месца: TNT ROCK CLUB, вул. Рэвалюцыйная, 9а, Мінск
Дуся Шукшына — індзі-поп артыстка з Мінска. Яе дэбютны нафарматнік «Ноч» увайшоў у топ найлепшых альбомаў 2018 па версіі міжнароднага праекта beehype.
«Сны сіняга сабакі» — хвалюючыя, безвыходныя, з лёгкім флёрам постапакаліпсісу... Кажуць, «гэтая музыка была б тыповым саўндтрэкам да шпацыру ў прыцемках паміж панелек, калі б не адно «але».
Квіткі — калі забегчы за імі загадзя ў TNT, то 15 рублёў, а ў дзень канцэрта на ўваходзе — 20 рублёў.