Дыскусія "Гармонія разрыву: чаму творцы шукаюць сябе ў розных іпастасях?"
Пачатак: 22.10 (19:00)Канец: 22.10 (20:00)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
22 кастрычніка ў межах выставы Юлі Цімафеевай "Шпацыр у шэрым. Верш" пройдзе дыскусія "Гармонія разрыву: чаму творцы шукаюць сябе ў розных іпастасях?".
У дыскусіі будуць прымаць удзел творцы, якія рэалізуюць свой талент у розных відах мастацтва адначасова:
- музыка, паэт, перакладчык Уладзь Лянкевіч;
- мастачка, паэтка Васіліса Паляніна;
- паэтка, перакладчыца, фатографка Юля Цімафеева.
Мадэраваць дыскусію будзе пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.
На працягу дыскусіі будзем шукаць адказ на пытанне: ці карысна раскрываць свае таленты з розных бакоў? Або праца ў некалькіх кірунках мастацтва - гэта няпоўная рэалізацыя сябе ў кожным з іх?
Запрашаем на дыскусію ў літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М, Багдановіча, 7А).
Пачатак а 19.00. Уваход вольны.
Сустрэча “Вконтакте” i на Facebook.