Кніга бразільскай пісьменніцы Бэтсі Франка патрапіла ў Топ-15 дзіцячых выданняў Бразіліі ў 2024 годзе. Адно з апавяданняў у гэтай кнізе — «Дзяўчынка з Беларусі».
Вокладка кнігі "Дзяўчынка з Беларусі" бразільскай пісьменніцы Бэтсі Франка
Пра кнігу і тое, што яна трапіла ў рэйтынг стала вядома пасля візіту пісьменніцы ў пасольства краіны ў Бразіліі. Яна падарыла дыпламатам экзэмпляр выдання са сваім аўтографам.
«Гаворка пра фантастычнае апавяданне папулярнай бразільскай пісьменніцы Б. Франка, якая на гэты раз завяла герояў не куды-небудзь, а на абшары нашай сінявокай: «недзе паміж Друяй і Браславам», — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала прэс-службы беларускага МЗС.
Сюжэт дзіцячага апавядання заводзіць герояў "некуды паміж Друяй і Браславам". Фантастычная гісторыя напоўнена таямніцамі і загадкамі, адказы на іх чытачы атрымліваюць у кожным наступным раздзеле. Таямніца дзяўчынкі адкрываецца толькі на апошніх старонках апавядання.
Бэтсі Франка напісала больш за 80 кніг. У іх лік уваходзяць два раманы, ілюстраваныя яе сынам Томам Франкам, «Аголеныя» і «Метамарфозы, малодшы год», а таксама кніжкі з карцінкамі і паэтычныя зборнікі. Яна таксама піша графічныя раманы і сцэнары, складае анталогіі падлеткавай паэзіі.
Чытайце яшчэ:
Вольга Гапеева: «Напэўна, сёння я нікому не пажадала б быць творцай ці творцам»