У суботу, 1 чэрвеня, гісторыка-археалагічны музей адзначае Дзень абароны дзяцей і ладзіць імпрэзу «Музей — для дзяцей».
Дата: 1 чэрвеня
Час: з 12.00 да 16.00 (час мясцовы)
Месца: Новы замак, вул. Замкавая, Гродна
Праграма такая:
12:00 — занятак «Цацкі і гульні маленькіх гродзенцаў у старажытнасці» (дзеткам ад 5да 9 гадоў)
13:00 — квэст-гульня «Мінулых гадоў жывая памяць» (падлеткам ад 12 да 16 гадоў)
Удзел у праграме для дзяцей бясплатны.
Запісвайцеся па тэлефонах: 71-86-88, +375(29) 776-65-88 (МТС), +375(29) 614-82-35 (А1)
І яшчэ ў гэты дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак дашкольнага і школьнага ўзростаў — уваход вольны да Новага і Старога замкаў, Музея Максіма Багдановіча, Музея гісторыі Гарадніцы. Для астатніх наведвальнікаў уваход па квітках.