102 гады мінула з таго імгнення, як у далёкай Ялце 25 мая 1917 года перастала біцца сэрца Максіма Багдановіча.
Традыцыйна ў гэты дзень Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць мерапрыемствы, каб ушанаваць памяць Паэта.
У гэтым годзе мы прапануем вам знаёмства з мінскімі мясцінамі, знітаванымі лёсам з сям’ёй Багдановічаў і самім Максімам.
Расклад мерапрыемстваў:
9.30 – памінальная служба ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (вул. Ракаўская, 4.);
10.00 – экскурсія па Крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне;
13.00 – “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…” (пешаходная экскурсія па мінскіх мясцінах Паэта);
15.00 – экскурсія па экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Усе экскурсіі будуць суправаджацца музычнымі і паэтычнымі дзеямі.
Удзел у экскурсіях бясплатны, па запісе.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца праз гугл-форму і па тэлефоне:
(017) 334 07 61, 334 42 69.
Дакладнае месца пачатку экскурсій будзе паведамлена пасля запісу.