У нядзелю, 3 лістапада, у Старым замку адбудзецца імпрэза да Дня святога Губерта, апекуна Гародні.
Дата: 3 лістапада
Час: 14.00, 15.00, 16.00
Месца: Стары замак, вул. Замкавая, 22, Гродна
У гэты дзень узгадваецца духоўны подзвіг чалавека, які на працягу ўжо 13 стагоддзяў служыць узорам самаўдасканалення.
У праграме:
14.00/15.00/16.00 — батлейка «Святы Губерт»;
знаёмства з экспазіцыяй Старога замка.
Кошт: дарослыя — 9 рублёў, студэнты і пенсіянеры — 7 рублёў, школьнікі і дашкольнікі — бясплатна.