Шпацыр памяці рэпрэсаваных беларускіх дзеячоў Вільні

02.11.2024 11:00 - 13:00 Вострая брама Бясплатнае
 

У суботу, 2 лістапада, з нагоды Дзядоў і Начы (не)расстраляных паэтаў у Вільні ладзяць шпацыр памяці рэпрэсаваных віленскіх беларускіх дзеячоў, на чые магілы не прынесці знічы, бо іх няма.





Дата: 2 лістапада

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца збору: Вострая брама, Вільня 



Некаторым ёсць кенатафы (сімвалічныя магілы) альбо крыжы на Курапатах, але і туды зараз немагчыма ці небяспечна прыйсці. 

Таму прапануюць узяць з сабой знічы, запальваючы іх па шляху. 

Сярод іншых згадаюць трох беларускіх дзеячоў, звязаных з Вільняй і расстраляных у Чорную ноч з 29-га на 30-е кастрычніка 1937-га года ў Менску, — аднаго паэта і двух навукоўцаў.



Удзел вольны, ахвяраванні дужа вітаюцца.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

05.09.2026 19:00 - 17.09.2026 19:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ