У нядзелю, 24 сакавіка, Дзень Волі святкуюць і ў Быдгашчы!
Будзе святочны мітынг з вольным мікрафонам, а таксама шэсце. Мітынг узгоднены.
Дата: 24 сакавіка
Час: з 13.00 да 14.00 (час мясцовы)
Месца збору: Мост старамейскі (на мапе — тут), Быдгашч
Тым часам у кавярні «Новае месца» будзе вялікая святочная частка з нэтворкінгам і імпрэзамі.
Дата: 24 сакавіка
Час: з 11.00 да 20.00 (час мясцовы)
Месца: кавярня «Новае Месца», Млын Ротэра, Быдгашч
Вось праграма:
11:00–12:30 Як стаць мастаком? Творчы варштат для дзяцей з мастачкай Воляй Кузьміч. (Патрэбная рэгістрацыя)
12.30–14:30 Настольныя гульні на беларускай мове і пра Беларусь. Чакаюць і дарослых, і дзяцей.
15:00–17:00 Прагляд беларускіх фільмаў: пакажуць кароткаметражны ігравы фільм Януша Гаўрылюка «Бусел» і дакументальны фільм Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць» пра пратэсты 2020 года.
17:00–20:00 Святочны канцэрт.
Зайграюць Валянціна Чаркасава (саксафон) і Алена Кур’яновіч (фартэпіяна).
Завітаюць адмысловыя госці — гурт «Знак стоп».
Уваход усюды вольны.