Літаратура
Канец: 14.07 (21:00)
Дзве сустрэчы з Ганнай Янкутай у Цюрыху
Пачатак: 14.07 (18:30)Канец: 14.07 (21:00)
(Цюрых, Kronenstrasse, 12)
У нядзелю, 14 ліпеня, у Цюрыху адбудуцца адразу дзве сустрэчы з пісьменніцай і паэткай Ганнай Янкутай.
Дата: 14 ліпеня
Час: 18:30 і 19:30 (час мясцовы)
Месца: Kronenstrasse, 12, Цюрых
У 18.30 будзе сустрэча для дзетак — з удзелам знакамітага ката Шпрота.
Абяцаюць гульні, віктарыны, забавы ды розныя сюрпрызы.
У 19.30 запрашаюць дарослых.
Спадарыня Ганна прэзентуе сваю кнігу «Час пустазелля», і будзе час для гутарак пра жыццё, эміграцыю і літаратуру.
Уваход вольны, вітаюцца данаты.