У суботу, 4 лістапада, гурт «Вока чарота», фольк-рок з сусвету беларускай міфалогіі, зайграе ў тэатры лялек канцэрт «Дзяды ў горадзе Б» з тэатральным перфомансам.
Дата: 4 лістапада
Час: 19.00
Месца: тэатр лялек, вул. Леніна, 56, Брэст
Дзяды — традыцыйнае свята памінання продкаў на Беларусі. Лічылася, што ў гэты дзень мёртвыя прыходзілі да жывых — вячэраць.
Трэба накрыць багаты стол ды запрасіць усіх продкаў па імёнах. Потым забаўляць ды шанаваць дзядоў, дзяліцца ежай.
А што будзе, калі забыцца на гэтае свята? Гісторыя ў першай частцы распавядзе пра адзін такі выпадак.
У другой частцы канцэрта вы пачуеце легенды пра цмокаў ды дзікае паляванне пад гукі старадаўніх інструментаў (колавая ліра, жалейкі, бузукі, флейты).
Rey Show пакажа перформанс хадулістаў, светавога шоў і спецэфектаў.
А тэатр танцу Postscriptum правядзе вас у глыб сабе праз магію пластыкі рухаў.
Квіткі коштам ад 15 рублёў шукайце ў касе тэатра лялек ці па спасылцы.