У нядзелю, 3 лістапада, у клубе «Рэактар» — Дзяды.
Дата: 3 лістапада
Час: 19.00
Месца: «Рэактар», вул. Харужай, 28, Мінск
Удзел бяруць Іван Кірчук, Iva Sativa і гурт «GUDA».
Восеньскія Дзяды — час, калі адзін прыродны цыкл скончыўся, а другі яшчэ не пачаўся.
Мяжа між гэтым і тым светам робіцца тонкай, сонца сыходзіць у падзем’е, а продкі вяртаюцца з выраю на зямлю. Згадайма памерлых і заставаймася жыць!
Іван Кірчук — легендарны варажбіт этнакосмаса. Больш за 45 гадоў ён даследуе беларускі фальклор. Неверагодна моцны вакал, разнастайныя інструменты і асэнсаванне глыбінь народнай філасофіі.
GUDA — жаночае акапэльнае выкананне беларускіх абрадавых спеваў з захаваннем аўтэнтычнага гучання. А яшчэ магія традыцыйных танцаў.
Iva Sativa — зорка беларускага неафолку. Яна смела міксуе традыцыйны вакал, хіп-хоп, сучасныя біты, народныя і аўтарскія тэксты.
Квіткі коштам ад 25 рублёў бярыце ў касе клуба. Спяшайцеся, хутка скончацца!