У суботу, 26 кастрычніка, Света Бень грае канцэрт у Мюнхене ў межах XXIV Фестываля імя Віктара Шнэйдэра.
Дата: 26 кастрычніка
Час: выступ Светы Бень — 20.00 (час мясцовы)
Месца: Культурны цэнтр GOROD, Arnulfstraße 197, Мюнхен
Пад акампанемент укулеле, гармонікі і покет-піяна прагучыць мноства песень і крыху вершаў, вельмі розных — пяшчотных і раздражнёных, безнадзейных і надзейных, цёплых і шурпатых, якія поўзаюць і гудуць.
Асноўная танальнасць — рэ мінор і соль мажор. Тэмп ад andante да violente. Колькасць аддзяленняў — ад 2 да 8.
Уваход, выглядае, вольны альбо donation.
Праграму фестываля глядзіце па спасылцы.