У сераду, 4 верасня, у батанічным садзе ладзяць экскурсіі па Садзе ценявынослівых раслін «Загадкавы сад у цені».
Дата: 4 верасня
Час: 16:00 і 18:00
Месца збору: службовы ўваход у батанічны сад, вул. Сурганава, 2в, Мінск
Адна з праблем сучаснага азелянення — тэрыторыі са спецыфічнымі экалагічнымі ўмовамі.
Да такіх катэгорый адносяцца цяністыя і зацененыя ўчасткі.
Калі вы жадаеце даведацца , якія дэкаратыўныя расліны могуць упрыгожыць цяністыя куткі вашага ўчастку, завітвайце.
Пазнаёміцеся з разнастайнасцю відаў і гатункаў ценявынослівых раслін, асаблівасцямі іх агратэхнікі і размнажэння.
Экскурсію правядзе куратарка калекцыі, вядучая навуковая супрацоўніца лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін Наталля Луніна.
Працягласць экскурсіі — 60 хвілін.
Экскурсіі пройдуць у 16:00 і 18:00.
Група на экскурсію фарміруецца на службовым уваходзе ў батанічны сад. Запіс не патрэбны — проста прыходзьце.
Кошт квіткоў у батанічны сад разам з экскурсіяй: поўны — 13 рублёў, ільготны — 7 рублёў.