У сераду, 4 верасня, у музеі Якуба Коласа — майстар-клас па старажытных танцах ад знакамітага Алеся Лася.
Дата: 4 верасня
Час: 18.30
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Будуць гарачыя танцы на палянцы ў рэтраспектыве культуры XVI-XVII стагоддзяў: бурэ, віват, мазурак, «жаночы круг».
Даведаецеся шмат цікавага пра перадгісторыю, звязаную з барочнай музыкай, лірай і Віолай да гамба, пачуем музыку і спевы XVI-XVII стагоддзяў (віленскія і полацкія табулатуры), даведаецеся, што і як танчылі нашыя продкі.
Для жадаючых будзе магчымасць прымераць стылізаваныя касцюмы і зрабіць фотаздымкі.
Кошт — 15 рублёў.