20 і 21 чэрвеня (гэта чацвер і пятніца), у мінскім планетарыі — канцэрты эмбіент-праекта «Triangle».
Дата: 20 і 21 чэрвеня
Час: 19.30
Месца: планетарый, вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага), Мінск
Абяцаюць, што пад адмысловую праграму акустычнага эмбіента вы адправіцеся ў дзівосную вандроўку па космасе, сярод захапляльных відаў зорак, галактык і скапленняў.
Квіткі коштам 50 рублёў можна набыць у касе планетарыя ці па спасылцы.