Гэтымі выходнымі, 13 і 14 студзеня, у мінскім планетарыі — канцэрты «Шлях Зоркі» ад эмбіент-праекта «Triangle».
Дата: 13 і 14 студзеня
Час: 19.30
Месца: планетарый, вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага), Мінск
Абяцаюць, што пад адмысловую праграму акустычнага эмбіента вы адправіцеся ў дзівосную вандроўку па космасе, сярод захапляльных відаў зорак, галактык і скапленняў.
А канчатковым пунктам вашага падарожжа будзе адказ на пытанне: які ж ён — мой шлях зоркі? (Ну, і на гадзінку збяжыце з гэтай вось рэчаіснасці ў вялікі і прыўкрасны сусвет.)
Квіткі коштам 40 рублёў можна набыць у касе планетарыя ці па спасылцы.