23 і 24 жніўня ў Гродне адбудуцца два паказы фэста нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО.
Дата: 23 і 24 жніўня
Час: 21.00
Месца: дворык музея гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, Гродна
Да паказаў штораз ствараюць арыгінальнае музычнае суправаджэнне і прэзентуюць яго ўжывую ў фармаце перформансаў, якія аб’ядноўваюць у сабе кінапаказ і музычны канцэрт на вольным паветры.
23 жніўня, у пятніцу, пакажуць камедыю Бастэра Кітана «Шлюб назло» (1929).
Музычнае суправаджэнне -фартэпіяна (класічны тапёр).
А ў суботу, 24 жніўня, пакажуць «Берлін, сімфонія вялікага горада» Вальтэра Рутмана (1927).
Музычнае суправаджэнне — фартэпіяна, марымба.
Квіткі — 30 рублёў. Запісвайцеся праз дырэкт музея гісторыі рэлігіі.
І апранайцеся па надвор’і!