Фестываль “У госці да Лепельскага Цмока”
Канец: 07.09 (23:59)Гарадскі парк
Шчыра запрашаем на фестываль беларускай міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”, які адбудзецца 7 верасня ў Лепельскім гарадскім парку!
Цмок падрыхтаваўся спраўна! Вас чакаюць творчыя майстэрні, музычна-этнаграфічныя праграмы, пазнавальныя віктарыны з адметнымі прызамі, забаўкі для дзетак і нават навукова-практычная канферэнцыя для больш сур’ёзных аматараў міфалогіі!
На замову Лепельскага Цмока Андрусь Такінданг намалюе радасныя шаржы кожнаму ахвочаму!
А з музычнай праграмай фестываль наведаюць: ансамбль народнай музыкі, песні і танца “Рэй”, тэатр старажытнай культуры “Яварына”, гурты “Рокаш” і “Рэха”.
Лепельскі Цмок чакае гасцей!
Цмокі паляпшаюць жыццё! ;)
Арганізатар фестывалю — Лепельскі райвыканкам пры ўдзеле кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Нагадаем, год таму Лепель стаў першым у Беларусі горадам, дзе з’явіўся помнік Цмоку! А ў гэтыя дні там паўстае ўжо другі па ліку!