У пятніцу, 12 красавіка, у лекторыі «Фрэскі» — новая смачная сустрэча з Аленай Мікульчык «Гарбата наўздагон і гарбата ўпрыглядку».
Дата: 12 красавіка
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
План на вечар:
Гарбата наўздагон і гарбата ўпрыглядку.
Гісторыя гарбаты. Што пілі славяне да гарбаты.
Квас, збіцень, пітны мёд, піва. Чаму мядовы месяц завецца «мядовым».
Рускае чаяванне. Самавары і гжэль: кулінарнае расследаванне, хто ў каго запазычыў тэхналогію. Гісторыя сусветнага плагіяту.
Традыцыі ангельскага чаявання. Чаму мы льём малако ў гарбату, а ангельцы гарбату ў малако.
Каралева Вікторыя і знакаміты five o’clock tea. Як пілі гарбату беларусы і колькі яна каштавала ў 19 стагоддзі.
Чаму пасля рэвалюцыі 1917 года ў Савецкім Саюзе пілі толькі гарбату.
А яшчэ вас чакае дэгустацыя старадаўняга напою — збітня на травах з апельсінам і мёдам.
Спікерка — Алена Мікульчык, шэф-кухарка, экспертка беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі.
Кошт — 25 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.