Сустрэча з Аляксандрам Кныровічам у Кракаве

13.04.2024 16:00 - 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) данат ад 30 злотых
 

У суботу, 13 красавіка, беларусаў Кракава запрашаюць на сустрэчу з бізнэсоўцам Аляксандрам Кныровічам.






Дата: 13 красавіка

Час: з 16.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў



Вось пра што пойдзе гаворка:

 пра беларускую эканоміку і палітыку (ды палітыкаў); 

пра тое, куды рухаецца наш рэгіён; 

пра ілюзіі і рэальнасць; 

як мы можам паўплываць на цяперашнія падзеі ды наблізіць новую Беларусь. 



Спадар Аляксандр падзеліцца і гісторыямі са свайго жыцця: як з савецкага падлетка вырасці ў сучаснага прадпрымальніка, стаць «тварам у тэлевізары», а потым трапіць у турму на 5 гадоў і нанова адбудаваць сваё жыццё ў эміграцыі.

 Другая палова сустрэчы — нэтворкінг і фуршэт з вінішкам і закускамі.



Аляксандр Кныровіч — прадпрымальнік, эканаміст, аўтар Youtube-канала «Кныровіч.План», а таксама былы палітвязень. 



Уваход — данат ад 30 злотых на развіццё Прасторы. 


Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

«Dzieciuki» ў Гданьску

29.05.2026 (18:30 - 20:30) паб «Paszcza Lwa» (Kwietna 39)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ