Вялікі вясновы канцэрт гурта Gods Tower пройдзе 25га сакавіка ў клубе Re:Public. Шырокай публіцы будзе прадстаўлены сінгл Liar, выданы, традыцыйна, на вініле. Апошні раз вялікі сольны канцэрт гурт даваў у Мінску ў 2012 годзе і пасля чатырох гадоў гатовы адпаліць с забойным двухгадзінным сэтам. Канцэрт адкрое TerraKod – яскравы прадстаўнік новай школы беларускага фолк-металу.
Жывая прэзентацыя песні Liar адбылася на зборным канцэрце гомельскіх метал-монстраў 31 кастрычніка 2015га году. З той пары з песняй былі зробленыя касметычныя праўкі і яна была запісаная і зведзеная ў пачатку 2016 году ў Гомелі. Бі-сайд «семідзюймоўкі» захоўваецца групай у стражайшым сакрэце да дня канцэрта. На сакавік запланаваны выхад афіцыйнага кліпа на загалоўную песню сінгла.
Каментуе вакаліст калектыва Лэслі Найф, – «Кліп як і песня будзе трохі манументальным. Немагчыма зняць інакш, бо сёння гісторыя Джардана Бруна паўтараецца ў кожнай геапалітычнай падваротні. Мы жывем у час штодзённага цемрашальства, калі паліць каб утрымаць уладу гэтак жа звычайна, як дадаць вяршкоў у каву. Сярэдневечча ўжо тут – песні на гістарычныя тэмы становяцца злабадзённымі, а лірыка сама сабою пераўтвараецца ў сацыяльную».
Канцэрт адкрые TerraKod, выдаўшы ў 2015 годзе свой дэбютны альбом Paspality, атрымаўшы ад крытыкаў лэйбл «new school of Belarusan folk-metal». Палескі драйв альбому складаецца з цяжкай гітарнай музыкі з дудой, гендэрна роўнай вакальнай пары і лірыкі на чатырох мовах (нават на латышскам). Напярэдадні, 24га сакавіка, пройдзе вялікі бесплатны выступ гурта ў клубе TNT – прыходзьце на pre-party!
Набыць квіткі можна ў клубе Re:Public, пераходзе ст. м. Якуба Коласа і касах горада. Кошт – 250.000 першыя 100, далей 300.000, столік – 400.000. Інфалінія і дастаўка квіткоў па лініі метро: (044) 5517706, (029) 8517706.