У чацвер, 21 сакавіка, у літаратурным музеі Петруся Броўкі гукаюць вясну.
Дата: 21 сакавіка
Час: 18.00
Месца: літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30, Мінск
Бо, каб хутчэй надышла вясна, яе трэба пагукаць. Ды, вядома, што можа быць лепшым за вяснянкі — абрадавыя вясновыя песні?
Нашы продкі збіраліся ў высокім месцы і спявалі ва ўсю моц да самай ночы.
Выглядае як цудоўны спосаб пазбавіцца ад зімовай журбы!
То пакажуць вам песні, навучаць спяваць — і скінеце вы нарэшце холад і напружанне з плячэй.
Квіток — 3 рублі студэнтам і школьнікам, 6 рублёў дарослым.