Беларуская мова і культура могуць вярнуцца ў Беластоцкі ўніверсітэт

Універсітэт у Беластоку плануе запусціць новы кірунак «Беларуская этнафілалогія», што дасць унікальную мажлівасць паглыбіць веды ў галіне беларускае мовы, культуры і гісторыі ў сучаснай і актуальнай форме, паведамляе тэлеграм-канал Інстытута беларускае мовы.


uniwersytet_w_bialymstoku.jpg
Універсітэт у Беластоку. Фотаpomaturze.pl

Для разумення патрэбаў патэнцыйных студэнтаў універсітэт падрыхтаваў апытанне. Яно ананімнае і зойме не больш за 10 хвілін.

Запоўніць анкету запрашаюць усіх ахвочых вывучаць беларускую мову і культуру.

Спасылка на анкету (па-польску)

Чытайце яшчэ:

Літаратурная беларуская мова — гэта мова аславяненых літоўцаў, — Алег Латышонак