Гэтымі выходнымі, 27 і 28 ліпеня, Дукорскі маёнтак запрашае на імпрэзу «Традыцыйныя паясы».
Дата: 27 і 28 ліпеня
Час: з 10.00 да 19.00
Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.
Пояс у беларускай традыцыі меў сакральнае, эстэтычнае і практычнае значэнне.
Мужчына без пояса не мог выйсці з хаты, а жанчына з самага дзяцінства ткала або пляла паясы сабе ў пасаг.
Пояс — гэта і абярэг ад злых сіл і хвароб, і зашыфраванае ва ўзорах пасланне да Сусвету.
Вы зможаце больш даведацца пра традыцыйныя беларускія паясы, а таксама пазнаёміцеся з рознымі тэхнікамі ткання і пляцення.
Квіткі: дарослыя — 20 рублёў, дзеці — 10 рублёў, да 7 год — бясплатна. Папярэдне запісвацца не патрэбна! Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.