Дзень каваля ў Азярцы

26.07.2025 13:00 - 14:00 музей народнай архітэктуры і побыту 13 рублёў
 

У суботу, 26 ліпеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — дзень каваля.






Дзень святых Касьмы і Дзям’яна — свята кавалёў. Менавіта гэтыя хрысціянскія святыя лічацца апекунамі земляробства і кавальства на Беларусі. 

Бытавала павер’е, што яны з’яўляюцца сімвалічнымі «божымі кавалямі», якія з нябёсаў дапамагалі з металічнымі прыладамі працы — адбівалі і тачылі косы, сачылі за вастрынёй сякераў на сялянскім двары. 

Стаць кавалём не так проста, бо навучанне гэтаму майстэрству працягвалася ад 3 да 7 гадоў. 

Будынак кузні ў традыцыйнай беларускай вёсцы стаяў на ўскрайку, пры дарозе. Навокал яго заўсёды быў чуваць грукат кавадлы і лязгат металу — менавіта там нараджаліся неабходныя ў сялянскім побыце вырабы: падковы, сярпы, нажы, сякеры і малаткі. 

З глыбокай павагай адносіліся да каваля людзі, лічылі яго волатам, у якога рукі ў золаце. Але пры гэтым да кавалёў ставіліся з пэўнай асцярогай, бо меркавалі, што яны з нячыстай сілай водзяцца!

 Вас чакае:

 Расповед пра кавальства на Беларусі; 

Майстар-клас па кавальстве.



Кошт квіткоў: для дарослых — 13 рублёў; студэнтаў і школьнікаў — 7 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.






Вам можа быць цікава

Выстава «Fragmenty» ў Варшаве

17.07.2025 19:00 - 03.08.2025 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Летні Сінемаскоп у Мінску

25.07.2025 19:30 - 30.08.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Свята ручніка ў Суле

26.07.2025 14:00 - 27.07.2025 17:00 парк гісторыі Сула

Ідрак Мірзалізадэ ў Варшаве

01.08.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ