Літаратура Канцэрты Мінск
Канец: 21.03 (21:00)
музей гісторыі беларускай літаратуры
Імпрэза «Жывыя вершы» ў Мінску
Пачатак: 21.03 (19:00)Канец: 21.03 (21:00)
музей гісторыі беларускай літаратуры
(Мінск, вул. Багдановіча, 13)
Кошт: 10 рублёў
У чацвер, 21 сакавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — імпрэза «Жывыя вершы» да Дня паэзіі.
Дата: 21 сакавіка
Час: 19.00
Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск
У музеі выступіць народны літаратурны тэатр «Жывое слова» з адмысловай праграмай #ЖывыяВершы.
Такую назву мае праект жываслоўцаў, для якога здымаюцца відэаролікі пра беларускіх пісьменнікаў у мясцінах, звязаных з іх лёсам.
Акторы распавядаюць пра жыццё і творчасць літаратараў, чытаюць на відэа іх вершы, урыўкі з прозы і драматургіі.
Маеце магчымасць пачуць жывое выкананне твораў: ад летапісных звестак, прадмоў Францыска Скарыны і Францішка Багушэвіча да вершаў ХХ стагоддзя Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча і іншых паэтаў.
Кіраўнік тэатра Алесь Мойскі распавядзе пра аўтараў, знаёмства з творамі і працу над імі.
Падарункам будуць і вясёлыя мініяцюры пра студэнцкае жыццё, якія ствараліся рознымі пакаленнямі жываслоўцаў.
Квіткі — 10 рублёў дарослым, 5 рублёў школьнікам і студэнтам.