Насустрач Дню Волі: сустрэча з Уладзімірам Арловым у Рызе

23.03.2024 14:30 - 16:00 (Slokas iela 37) Бясплатнае


 У суботу, 23 сакавіка, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Фонд «Камунікат» запрашаюць беларусаў Рыгі на сустрэчу з Уладзімірам Арловым, літаратарам і папулярызатарам айчыннай гісторыі.




 Дата: 23 сакавіка

Час: 14.30 (час мясцовы)

Месца: Slokas iela 37, Рыга 


Галоўны фокус сустрэчы будзе скіраваны на гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі. 


Таксама спадар Уладзімір прадставіць публіцы свае кнігі «Імёны Свабоды», «Незалежнасць — гэта...», «Айчына» і іншыя выданні. Музычнае аздабленне сустрэчы забяспечыць Раман Арлоў, а ў ролі вядоўцы выступіць кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.


 Апроч кніг Уладзіміра Арлова, на імпрэзе можна будзе набыць і іншыя выданні «Камуніката» (толькі наяўны разлік). 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Традыцыйныя танцы ў Варшаве

06.06.2026 (18:00 - 21:00) Chata Numinosum (Jazdów 3/5)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ