У пятніцу, 8 сакавіка, у літаратурным музеі Петруся Броўкі — інтэрактыўная экскурсія «Тры Алены».
Дата: 8 сакавіка
Час: 16.00
Месца: літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30, Мінск
Так сталася, што ў жыцці паэта Петруся Броўкі было тры знакавыя жанчыны, якія насілі імя Алена: маці — Алена Сцяпанаўна Броўка, жонка — Алена Міхайлаўна Броўка (у дзявоцтве Рыдзеўская) і цешча — Алена Рыгораўна Рыдзеўская.
Кожная з гэтых жанчын прайшла пакручысты жыццёвы шлях, і падчас экскурсіі даведаецеся падрабязнасці.
Акрамя таго, пабачыце цікавыя музейныя прадметы, звязаныя з трыма Аленамі: ад касметыкі да кніг, ім прысвечаных.
Квіток — 10 рублёў. Рэгістрацыі, здаецца, не патрэбна.