Вышывальная сустрэча «Імёны» ў Варшаве

08.03.2024 16:00 - 20:00 культурная фундацыя «prze_swit» (Freta, 39) Бясплатнае
 


У пятніцу, 8 сакавіка, праект Этыка ладзіць у Варшаве вышывальную сустрэчу «Імёны».




Дата: 8 сакавіка

Час: з 16.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: культурная фундацыя «prze_swit», Freta, 39, Варшава 



Падчас сустрэчы вы будзеце вышываць крыжакам імёны беларускіх жанчын, якія натхняюць і надаюць вам моцы. Гэта можа быць ваша імя, імя вашай матулі, бабулі, сяброўкі, жонкі, прэзідэнткі, палітвязынкі. Імёны тых, хто з намі. І каго з намі няма. 

З дапамогай вышыўкі прапануюць надаць усім імёнам фізічную форму, каб сабраць іх потым у адно вялікае мастацкае палатно. І прысвяціць яго шчырай моцы беларускіх жанчын. 

Усе вашыя вышыўкі стануць часткай аднаго вялікага твора. 


Неабходныя матэрыялы будуць чакаць вас на месцы. 

Навыкаў вышыўкі таксама не патрэбна, усяму навучаць. 


Прыхапіце з сабой прысмакі і напоі для сумеснага святочнага застолля.


Запрашэнне не мае абмежаванняў для ўдзельнікаў па полу ці гендару.


Прыходзьце ў любы зручны час у пятніцу з 16.00 да 20.00. 


Па запіс адзначайцеся ў каментарах да адмысловага паста


Уваход вольны, будзе donation box.




Вам можа быць цікава

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Акустычны Стыльскі ў Вільні

09.08.2026 (18:00 - 20:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ