У панядзелак, 8 студзеня, лекторый «Фрэскі» запрашае ў традыцыйнае музычнае каляднае падарожжа разам з хорам «Пілігрымы» вольгінскага прыходу Мінска.
Дата: 8 студзеня
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38, Мінск
Маленькія і дарослыя ўдзельнікі хору пазнаёмяць слухачоў з каляднымі спевамі розных краін. Традыцыйныя і аўтарскія калядныя песні прагучаць і на мовах арыгіналаў, і ў беларускіх перакладах.
Далучаюцца таксама спеўныя гурты «Ладдзя» і «Сустрэча».
Уваход за добраахвотнае ахвяраванне.